top of page
unnamed (3).jpg
unnamed (3).jpg
unnamed (3).jpg

Беларускае для дзяцей

unnamed (2).jpg
Без названия (1).jpg
unnamed (2).png
sloutsa-za-sloutsa.jpg
10853759_0.jpg
20565.jpg
10826439_0.jpg
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif
Q8HY.gif

Родная мова - гэта багацце кожнага народа. Гэта духоўная спадчына, адлюстраванне характару людзей, гэта вопыт і мудрасць, якую мы перадаём сваім дзецям.

Прапануем вам разам з намі пагуляць і адказаць на пытанні віктарын, якія прысвечаны беларускай мове, казкам і побыту.

Казка — неразлучны спадарожнік дзяцінства. Яна ўваходзіць у жыццё дзіцяці з самага ранняга ўзросту, суправаджае на працягу ўсяго дзяцінства і застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. З казкі пачынаецца яго знаёмства са светам літаратуры, са светам чалавечых узаемаадносін і з усім навакольным светам увогуле.

Чытайце казкі! Гэта сапраўды цікавае і карыснае баўленне часу. Дзякуючы казкам мы становімся лепш.

Для вас, дзеткі і для вас, дарослыя, дзіцячая бібліятэка №6 імя М. Астроўскага падрыхтавалала займальную вандроўку “Сустрэча з казкай”.

Юны чытач! Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. У беларусаў родная мова – беларуская! Беларуская мова прыгожая, мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы! У гэты дзень проста неабходна паразмаўляць, пачытаць на роднай мове. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 8 імя Е. Полацкай падрыхтавалі цікавую моўную віктарыну “А як па-беларуску?” Юны дружа, паспрабуй адказать на пытанні моўнай віктарыны, зазірні у свет роднай беларускай мовы.

“Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе”, і густое “чаго”. 

                                                  П. Панчанка

Беларускую мову многія лічаць самай прыгожай і мілагучнай у свеце. Мы прапануем вам, разам з намі вывучаць беларускую мову, захапляцца ёй і атрымліваць асалоду ад родных слоў!

6. стрелочка.gif
bottom of page